У Рагачове ў крамах з латкоў знікаюць яйкі — "Флагшток"
Рагачоўцы скардзяцца на падман пры куплі яек / pexels.com
У Рагачове пакупнікі розных гандлёвых сетак заўважылі, што ў латках не хапае па адным яйку. Паведамленні пра гэта з'явіліся ў мясцовым чаце 10 і 11 студзеня, піша "Флагшток".
У аддзеле збыту птушкафабрыкі Церашковічы журналістам сказалі, што па-ранейшаму фасуюць яйкі па дзесяць штук.
Раней паведамлялася, што на пачатку года экспарт яек у Расію павялічыўся амаль удвая. А ў Мінсельгасхарчы заяўлялі, што Беларусь можа пастаўляцб за мяжу 25-30% ад агульнага аб'ёму яек.