У Радашковічах з-за прарыву трубы 250 дамоў засталіся без вады

У Радашковічах з-за прарыву трубы 250 дамоў засталіся без вады

У гарадскім пасёлку Радашковічы Маладзечанскага раёна адбыўся прарыў трубаправоду, з-за чаго без вады на некалькі гадзінаў засталося 250 жылых дамоў.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне аб прарыве трубы з халоднай вадой дыяметрам 150 мм па вуліцы Усходняй, 3 паступіла ў чацвер у 16.54.

У выніку аварыі без халоднай і гарачай вады засталіся 30 шматкватэрных і 220 прыватных дамоў.

Падачу вады спажыўцам аднавілі ў 21.40.