У пятніцу зранку ў Беларусі прагназуюць туман
Уначы і зранку 25 жніўня чакаюцца туманы / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 25 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца толькі месцамі па паўночным усходзе краіны. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — заходні, паўднёва-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 цяпла, удзень чакаецца ад +20 па паўночным усходзе да +29 па паўднёвым захадзе.