У пятніцу ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 16 траўня нязначна вырас курс долара, а курс расійскага рубля пайшоў наніз.

Курс еўра працягвае дэманстраваць самыя значныя скачкі: сёння ён павялічыўся на 3,5 капейкі. Цяпер у гэтай валюты максімальны паказчык за апошнія дзевяць дзён.

Вынікі валютных таргоў 16 траўня:

Долары ЗША: 3,0134 (+0,0035 / +0,12%);
Еўра: 3,4000 (+0,0350 / +1,04%);
Расійскія рублі: 3,7156 (-0,0126 / -0,34%);
Кітайскія юані: 4,1521 (-0,0094 / -0,23%).

У пятніцу ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
Курсы валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.