У пятніцу ў Беларусі пацяплее, удзень будзе ад 0 да мінус 5

4 снежня ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі магчымы слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходнім, 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 2-8 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях — ад 9 да 12 марозу, у дзённыя гадзіны — ад 0 да 5 градусаў са знакам мінус, інфармуе БЕЛТА.