У пятніцу ў Беларусі чакаюцца начныя замаразкі, а ўдзень — да +13 градусаў
Восень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 7 лістапада, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер будзе паўднёва-заходні — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў са знакам "плюс", месцамі чакаецца ад 0 да 2 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца да +7...+13 градусаў.
8 і 9 лістапада прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў нядзелю па поўдні краіны ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень тэрмометры пакажуць 5-13 градусаў вышэй за нуль.
Прагноз надвор'я на 7 лістапада / Белгідрамет