У Пружанах гарэла кватэра ў шматпавярховіку, уратавалі трох чалавек

У Пружанах гарэла кватэра ў шматпавярховіку, уратавалі трох чалавек

У Пружанах трох чалавек уратавалі падчас пажару ў кватэры. Як паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося ў шматкватэрным доме па вуліцы Палескай у ноч на суботу — выклік у экстраную службу паступіў у 3.47.

Гаспадар кватэры — мужчына 1957 года нараджэння. У яго гасцявалі два чалавекі — мужчына і жанчына. Усіх траіх выратавальнікі вывелі з кватэры з выкарыстаннем абарончых масак. Эвакуацыя жыхароў суседніх кватэраў не спатрэбілася.

Агонь пашкодзіў пасцель і ўнутранае аздабленне памяшкання, у кватэры закураныя сцены і столь. Меркаваная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.