У Польшчы за супрацу з расійскімі спецслужбамі затрыманыя 32 чалавекі — Туск

Дональд Туск

Дональд Туск / PAP/EPA

За  супрацу з расійскімі спецслужбамі ў Польшчы затрыманыя 32 чалавекі. Такую лічбу назваў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск, калі каментаваў абвінавачванне грамадзяніну Калумбіі ў падпале двух складоў.

Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што расійскія спецслужбы займаліся каардынацыяй спроб дыверсій. 

Сярод затрыманых у Польшчы ёсць не толькі расіяне, але таксама ўкраінцы, беларусы, паляк і калумбіец. Адзін чалавек асуджаны, астатнія перабываюць пад вартай. Туск падкрэсліў, што падазрэнні ў супрацы з расійскімі спецслужбамі былі зробленыя абгрунтавана. Таксама ён расказаў, што адзін з каардынатараў дыверсійных дзеянняў быў затрыманы і дастаўлены ў Польшчу. 

Агенцтва ўнутранай бяспекі сцвярджае, што 27-гадовы калумбіец, завербаваны расіянамі, учыніў за грошы падпалы ў Варшаве і Радаме ў 2024 годзе. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні тэракту. Падазраванаму пагражае ад 10 гадоў да пажыццёвага зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.