МЗС Польшчы не раіць сваім суграмадзянам ездзіць у Расію
Польскі сцяг, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
МЗС Польшчы рэкамендуе сваім суграмадзянам не ездзіць у Расію. Гэта тлумачыцца вайной на тэрыторыі Украіны і тым, што ўлады Расійскай Федэрацыі прызналі польшчу недружалюбнай дзяржавай.
"Польскім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Расіі, рэкамендуецца пакінуць яе тэрыторыю даступнымі сродкамі — камерцыйнымі і прыватнымі, калі жыццёвая, сямейная або прафесійная сітуацыя не патрабуе неабходнасці заставацца на тэрыторыі гэтай краіны", — адзначаюць у МЗС.
Таксама замежнапалітычнае ведамства перасцерагае, што расійскія ўлады скарацілі колькасць дыпламатычнага і консульскага персаналу Польшчы ў РФ, таму аказанне консульскай дапамогі становіцца больш абмежаваным.