У Польшчу не пусцілі беларусаў, якія папрасілі аб міжнароднай абароне
Мяжа Польшчы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскія памежнікі адмовіліся пусціць у Польшчу двух беларусаў, якія папрасілі аб міжнароднай абароне. Хлопец з дзяўчынай падазраюць, што на іх у Беларусі завялі справу за данаты ў фонд “BySol”. Раней іх выклікалі ў ДФР, піша “Белсат”.
У беларусаў няма візы. Яны паспрабавалі трапіць у Польшчу. Але польскія памежнікі ў Тэрэспалі адмовілі ва ўездзе і выдалі адпаведную паперу.
Афіцыйная прадстаўніца Польскай памежнай службы Анна Міхальска адмовілся ад каментароў журналістам. Кажа, што нічога не ведае пра гэтае здарэнне. На памежным пункце таксама пакуль нічога не каментуюць.