У Пінску асуджаных на грамадскія працы накіруюць у аддзел ідэалогіі

У зацверджаным спісе сярод розных прадпрыемстваў горада ёсць навучальныя ўстановы — напрыклад, “Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў” і ўстановы аховы здароўя —напрыклад, Пінская дзіцячая лякарня і міжраённая радзільня. Ну і, напэўна, найлепшае месца для перавыхавання правапарушальнікаў — Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама.