У Пінскім раёне гарэў ангар-гараж з аўтамабілямі (фота)
Пажар пашкодзіў два аўто.
Як паведамляе прэс-служба МНС, выпадак адбыўся ўначы 7 снежня ў вёсцы Галева. Агнём заняўся вялікі ангар-гараж памерам 20х50 метраў, які належыць 40-гадоваму прыватнаму прадпрымальніку.
На месца здарэння адразу ж выехалі выратавальнікі. Бензарэзам яны ўскрылі браму гаража і пагасілі пажар.
На момант пажару ў ангары былі чатыры мікрааўтобусы, з якіх агнём пашкоджаны “Пежо Баксёр” і “Фальксваген Каравэла”. На шчасце, людзі на пажары не пацярпелі.
Паводле папярэдняй версіі, узгаранне адбылося праз кароткае замыканне акумулятарнай батарэі.


Фота — mchs.gov.by