У першай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі выступяць 14 каманд

У першай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі выступяць 14 каманд

У першай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі выступяць 14 каманд. Пра гэта стала вядома 5 красавіка пасля пасяджэння апеляцыйнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола. Працэдуру ліцэнзавання не прайшлі "Кобрын" і "Узда", якія не прадаставілі ўсе неабходныя дакументы, і яны не згуляюць у другім дывізіёне. У той жа час ліцэнзіі атрымалі магілёўскае "Дняпро", "Хімік" і "Смаргонь", інфармуе "Прессбол".

Такім чынам сёлета ў першай лізе згуляюць наступныя каманды: "Ашмяны", "Баранавічы", "Дняпро", "Гомель", "Гомельжелдортранс", "Зорка-БДУ", "Ліда", "Прамень", "Орша", "Слонім", "Смалявічы-СТІ", "Смаргонь", мінскае "Тарпеда" і "Хімік".

Лёсаванне чэмпіянату ў 1-й лізе пройдзе 7 красавіка.