У Парыжы на пажары загінулі восем чалавек, дзясяткі пацярпелі
У Парыжы на пажары загінулі восем чалавек, тры дзясяткі пацярпелі. І гэта толькі папярэднія дадзеныя, інфармуе сайт bfmtv.com. Уначы ў элітным раёне гарэў васьміпавярховы жылы дом. Узгаранне адбылося паміж сёмым і восьмым паверхамі, агонь хутка распаўсюджваўся, а людзі ратаваліся на дахах суседніх дамоў. На месцы пажару працавалі сотні ратавальнікаў.
Мяркуецца, што адбыўся падпал. Ёсць падазраваная — 41-гадовая жанчына, у якой праблемы з псіхікай.
B.Moser, BSPP / Reuters