У парным разрадзе Азаранка выйшла ў другі круг Ралан Гароса
Вікторыя Азаранка і Беатрыс Хадад Мая / j48tennis.net
У парным разрадзе на адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе беларуска Вікторыя Азаранка і бразільянка Беатрыс Хадад Мая стартавалі з перамогі.
У 1/32 фіналу іх дуэт разграміў эстонска-славацкую пару Кая Канепі / Тэрэза Міхалікава — 6:0, 6: 1. Матч працягваўся 56 хвілін.
У 1/16 фіналу беларуска-бразільскі дуэт сустрэнецца з амерыканкамі Коры Гаўф і Джэсікай Пегулай.
У адзіночным разрадзе Ралан Гарос Вікторыя Азаранка, як і шэраг іншых беларускіх тэнісістак, ужо выбыла са спаборніцтваў.
Сёння на турніры ў адзінолчным разрадзе паміж сабой змагаюцца яшчэ дзве нашы суайчынніцы — Арына Сабаленка (2-і нумар у рэйтынгу WTA) і Ірына Шымановіч (214).