У панядзелак у Беларусі — да 14 градусаў цяпла
9 сакавіка ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Месцамі па паўночнай частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, па поўначы — парывісты. Небяспечных з'яў надвор'я не чакаецца, адзначае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе +1...+6 градусаў. Днём будзе ад 8 да 14 градусаў вышэй за нуль.
Фота — naviny.by