У панядзелак чакаецца парывісты вецер і да +12

На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, уначы і зранку па ўсходніх раёнах — з мокрым снегам. Ноччу па ўсходзе месцамі слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу. Вецер паўднёвы ўмераны, ноччу на захадзе, а днём у многіх раёнах — да моцнага парывамі да 15-20 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да +5 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 4-10 градусаў вышэй за 0, па паўднёвым захадзе — да +12 градусаў.

Фота — dn.vgorode.ua