Сёння БАТЭ згуляе з "Шахцёрам"
У панядзелак, 11 красавіка, БАТЭ згуляе з салігорскім "Шахцёрам". Гэта будзе матч 2-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Ён пачнецца на "Барысаў-Арэне" а 19-й гадзіне. У іншым матчы згуляюць "Белшына" і "Віцебск", пачатак на бабруйскім стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі ў 17.30.
Яшчэ шэсць матчаў тура прайшлі ў суботу і нядзелю. Нагадаем іх вынікі: "Крумкачы" (Мінск) — "Нёман" (Гродна) — 2:1, "Граніт" (Мікашэвічы) — "Іслач" (Мінскі раён) — 0:1, "Нафтан" (Наваполацк) — "Славія" (Мазыр) — 0:1, "Дынама" (Брэст) — "Мінск" — 0:3, "Слуцк" — "Тарпеда-БелАЗ" — 1:1, "Дынама" (Мінск) — "Гарадзея" — 2:0.
У чэмпіянаце лідыруюць мінскае "Дынама", "Мінск" і "Іслач", якія набралі па 6 ачкоў, у "Крумкачоў" і "Славіі" — па 4.