У Нью-Ёрку разам з сям'ёй загінуў прэзідэнт іспанскага падраздзялення Siemens

Агусцін Эскабар і яго сям'я / Telegram
У Нью-Ёрку разам з сям'ёй (жонкай і траімі дзецьмі) загінуў прэзідэнт іспанскага падраздзялення кампаніі Siemens Агусцін Эскабар. Верталёт Bell-206L, у якім яны ляцелі, раптоўна ўпаў у раку Гудзон. Разам з пілотам загінулі 6 чалавек.
Верталёт ляцеў з цэнтра Манхэтэна і правёў у паветры каля 15 хвілін. Па словах відавочцаў, прычынай катастрофы мог стаць моцны вецер. Афіцыйная прычына катастрофы пакуль не названая, абставіны яшчэ высвятляюцца.
Эскабар з сям'ёй прыляцеў з Барселоны. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў спачуванні сваякам і сябрам загінулых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.