У новым сезоне серыяла "Дыпламатка" ўзгадваецца Мінск
Кадр з серыяла "Дыпламатка" / Netflix
Мінск узгадваецца ў новым сезоне папулярнага амерыканскага серыяла "Дыпламатка".
Серыял распавядае гісторыю амбасадаркі ЗША ў Лондане Кейт Уйалер (Керы Расел) і яе мужа, былога дыпламата Хэла Уайлера (Руфус Сьюэл). Разам яны намагаюцца вырашаць міжнародныя, а таксама і асабістыя крызісы.
У новым сезоне амбасада ЗША ад агента брытанскай выведкі дазнаецца, што недалёка ад берагоў Брытаніі Расія згубіла сувязь са сваёй атамнай падводнай лодкай. У пятай серыі агент распавядае пра свой кантакт у Крамлі з "мінскіх перамоваў", які паведаміў Лондану пра падлодку.
"Калі пра гэта даведаюцца, яго выкінуць з бліжэйшага акна", — дадае герой серыяла.
Пра якія менавіта "перамовы" ідзе гаворка, герой серыяла не ўдакладняе.
Новы сезон "Дыпламаткі" выйшаў на стрымінгу Netflix 16 кастрычніка.