У Новалукомлі зрабілі шыкоўную падсветку на мосце (як у Нью-Ёрку)
Мост у Новалукомлі / kaktutzhit
У Новалукомлі да Дня горада зрабілі ўражлівае падсвятленне на гарадскім мосце. На гэтых выходных горад адсвяткаваў 60-годдзе. Новалукомль — адзін з самых маладых беларускіх гарадоў.
Мост у Навалукомлі / kaktutzhit
Цяпер з уключанай падсветкай Новалукомльскі мост можа трошкі нагадваць Бруклінскі мост — адзін з найстарэйшых у ЗША. Бруклінскі мост расцягнуўся над Іст-Рыверам у Нью-Ёрку паміж акругамі Манхэтэн і Бруклін. А ў Навалукомлі канструкцыя звязвае горад з мясцовым пляжам і зонай для адпачынку.