У ноч на 20 сакавіка на станцыі метро "Міхалова" пройдуць вучэнні МНС
Ратавальнікі ў метро, ілюстрацыйнае фота / minsknews.by
Уначы з 19 на 20 сакавіка на станцыі метро "Міхалова" пройдуць сумесныя вучэнні МНС і Мінскага метрапалітэна. Як удакладняе прэс-служба метро, вучэнні запланаваныя з 00:30 да 04:00.
У сувязі з вучэннямі да станцыі "Міхалова" прыбудзе вялікая колькасць пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі. "Просім грамадзян паставіцца з разуменнем да правядзення гэтага мерапрыемства", — адзначаюць у прэс-службе.
Паведамляецца, што на працу метрапалітэна вучэнні не паўплываюць: 19 і 20 сакавіка станцыя "Міхалова" будзе працаваць у штатным рэжыме.