У Навасібірскай вобласці РФ абрынулася школа, пабудаваная яшчэ пры Сталіне
Будынак школы абрынуўся ў Расіі / МНС РФ
У Навасібірскай вобласці Расіі абрынуўся будынак школы. Яе пабудавалі яшчэ пры Сталіне — і ніводнага разу не праводзілі капітальнага рамонту.
Школа №5 у мястэчку Татарск пачала працаваць у 1937 годзе. Падчас вайны там быў вайсковы шпіталь. У мірны час будынак ізноў стаў установай адукацыі.
У 2011 годзе дырэктаркай школы стала Людміла Ліхавец. Жанчына з такім жа імём і прозвішчам прадстаўляе ў тамтэйшым райсавеце партыю "Адзіная Расія".
Шэсць гадоў таму пісалі, што будынак зношаны на 70%. Але капітальны рамонт у школе не праводзіўся.
Паводле папярэдняй інфармацыі, людзей пад заваламі няма. Пашчасціла, што катастрофа адбылася ў выходны дзень.