У Наваполацку для затрыманых на рэферэндуме не хапіла месцаў у ІЧУ
У Наваполацку падчас рэферэндуму 27 лютага міліцыянты затрымалі каля 80 чалавек. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на мясцовы ГАУС.
"Усе хто даставаў тэлефон на ўчастках, — без размоваў у аддзел", — кажуць мясцовыя жыхары.
Прадстаўнікі апазіцыі заклікалі фатаграфаваць свае бюлетэні пасля галасавання.
На затрыманых не хапіла месцаў у мясцовым ІЧУ. Таму пасля складання пратаколаў іх перавозілі ў ІЧУ Верхнядзвінска і Оршы.
Раней паведамлялася, што 27 лютага міліцыяны затрымалі па ўсёй Беларусі больш за 800 чалавек.