У навагоднія святы Беларуская чыгунка запусціць 90 дадатковых цягнікоў

У навагоднія святы Беларуская чыгунка запусціць 90 дадатковых цягнікоў

У калядныя і навагоднія святы Беларуская чыгунка запусціць 90 дадатковых цягнікоў. Сярод іх — больш за 80 — міжрэгіянальных ліній. Гэта найперш датычыць накірункаў Мінск — Брэст — Мінск, Мінск — Гомель — Мінск. У святочны перыяд дадатковыя цягнікі таксама звяжуць сталіцу з Віцебскам, Гродна, Пінскам і Полацкам, інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Адзначаецца, што большая частка дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць 24, 25, 30 і 31 снежня, калі чакаецца максімальная плынь пасажыраў. Таксама прадугледжаныя і дадатковыя вагоны.

Беларуская чыгунка вывучае магчымасці прызначэння дадатковых міжнародных цягнікоў. Ужо вядома. што прызначаныя цягнікі па маршруце Брэст — Масква — Брэст адпраўленнем з Брэста 28 і 31 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня. З Масквы яны будуць адпраўляцца 29 снежня, 1, 2 і 3 студзеня. Магчыма будуць дадатковыя цягнікі з Мінска ў Санкт-Пецярбург і ў Маскву.

Фота: ria.ru