"У нас забралі грошы і карткі, і мы з дзіцём ехалі на папутках"

Жонка затрыманага былога сябра "Белага лігіёна" Андрэя Дундукова распавяла падрабязнасці затрымання на мяжы.
"Мы ехалі адпачываць у Чарнігаў, Кіеў, Жытомір. Гэта быў падарунак на 8 Сакавіка. Мы даехалі да мяжы. На прапускным пункце мужа і яго сябра ўвялі пад рукі. Супрацоўнікі нас супакойвалі. Нас завялі ў будынак і размаўлялі на працягу трох гадзін, пыталіся, куды мы едзем. Забралі нашы грошы і карткі. Я тлумачыла, што ў нас няма грошай, каб вярнуцца з дзіцём у Мінск. У гадзіну ночы мы з дзіцём выехалі на папутках, ноч ехалі", — распавяла жанчына.
Разам з Андрэем Дундуковым затрымалі яго сябра Максіма Сцяпанава.