У МУС прызначаны новы прэс-сакратар
Наталля Сахарчук / t.me/police_minsk
На пасаду начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі прызначаная падпалкоўнік міліцыі Наталля Сахарчук, паведамляе міністэрства.
Да гэтага Сахарчук больш за два гады ўзначальвала аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Свой шлях у праваахоўных органах Сахарчук пачала ў 2003 годзе як следчы раённага падраздзялення УСК па Брэсцкай вобласці. Затым яна доўгі час служыла на розных пасадах у абласной ДАІ, у тым ліку амаль 10 гадоў узначальвала аддзяленне агітацыі і прапаганды.
Раней прэс-сакратаром МУС Беларусі была Вольга Чамаданава. На гэтай пасадзе яна прапрацавала амаль тры гады. Да свайго прызначэння Чамаданава ўзначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх міліцыі Мінскага раёна.