У МУС прапрацоўваюць зніжэнне максімальнай хуткасці машын у гарадах да 50 км/г

У МУС прапрацоўваюць зніжэнне максімальнай хуткасці машын у гарадах да 50 км/г

У МУС Беларусі прапрацоўваюць зніжэнне максімальнай хуткасці руху транспартных сродкаў у населеных пунктах да 50 км/г. Міліцэйскае ведамства адрэагавала на калектыўны электронны зварот. На сайце petitions.by было сабрана больш за 700 подпісаў. Як вядома, у Беларусі хуткасць руху абмежавана 60 км/г. Ініцыятары звароту спасылаюцца на тое, што ў большасці краін ЕС, ва Украіне — 50 км/г. "Хуткасць адыгрывае рэзка адмоўную ролю пры ДТЗ, павышаючы як верагоднасць аварыі, так і цяжкасць наступстваў", — пішуць яны. Таксама ініцыятары мяркуюць, што хуткасць аўтамабіляў "узмацняе забруджванне навакольнага асяроддзя".

"Міністэрствам унутраных спраў у рамках падрыхтоўкі зменаў у Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь прапрацоўваецца пытанне аб устанаўленні максімальнай хуткасці руху транспартных сродкаў у населеных пунктах не больш за 50 км/г", — чытаем у адказе ДАІ.

У МУС прапрацоўваюць зніжэнне максімальнай хуткасці машын у гарадах да 50 км/г
petitions.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.