У мінскую міліцыю падалі 80 заяў аб махлярстве ў адносінах групы ў сацсетках
У Партызанскі РУУС Мінска падалі больш за 80 заяў аб махлярстве ў адносінах групы "Маргаритка Маргаритка" ў сацсетках. Як інфармуе прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Наталля Ганусевіч, удзельнікам групы, якая распачала дзейнасць у красавіку 2014 года, абяцалі дасылаць тавар (пераважна бытавую тэхніку — халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны) па цэнах, ніжэйшых за рынкавыя, але пасля перадаплаты. Спачатку іх прысылалі (да іх дадаваліся падарункі (нават тэлевізары Philips), пры пакупцы на пэўную суму), пасля пачаліся затрымкі, а з часам пасылкі зусім перасталі прыходзіць. Кліенты патрабавалі ад арганізатараў групы альбо даслаць тавары, альбо вярнуць грошы. Адзін мужчына страціў каля 500 млн недэмінаваных рублёў.
Міліцыя нагадвае, што ў канцы 2014-га пацярпелых налічвалася 93 чалавекі. У адносінах арганізатаркі групы ў сацсетках, 25-гадовай дзяўчыны, распачалі 66 крымінальных спраў па артыкуле "махлярства". У лістападзе мінулага года яна атрымала 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адтэрміноўкай выканання пакарання на 2 гады. Прычына — падчас следства абвінавачаная зацяжарыла.
Аднак зламысніца вырашыла працягнуць ранейшую незаконную дзейнасць. Дзеля гэтага на маці яна зарэгістравала прыватную фірму. Цяпер яны праходзяць па новай крымінальнай справе.