У Мінску з'явяцца праязныя на суткі і гадзіны

З пачатку 2016 года ў Мінску можна будзе набыць праязныя на 10,15, 30 дзён з любога дня месяца. Пра гэта "Камсамольскай праўдзе" распавяла намесніца дырэктара "Мінсктранса" Ірына Якубоўская.
Па яе словах, гэта будзе першы этап. Пазней у сталіцы з'явяцца ўласцівыя для буйных еўрапейскіх гарадоў праязныя на суткі і гадзіны, якія асабліва падабаюцца турыстам. Чакаецца, што будуць праязныя на 30 хвілін, гадзіну і суткі.
Фота: onliner.by