У Мінску затрымалі бацьку семярых дзяцей
Сяргей Мельянец / t.me/christianvision/
У Мінску затрымалі бацьку семярых дзяцей Сяргея Мельянца. На яго склалі пратакол аб адміністрацыйным праваапарушэнні і асудзілі на 13 сутак арышту (за што менавіта, пакуль невядома), паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія".
Мельянец — хрысціянскі прапаведнік, паэт і выканаўца аўтарскай песні.
Тры гады таму Сяргея Мельянца судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі на акне і аштрафавалі. Летась ён удзельнічаў у пахаванні палітвязня Алеся Пушкіна.