У Мінску загінуў 21-гадовы студэнт

У Мінску загінуў 21-гадовы студэнт

У Мінску загінуў 21-гадовы студэнт. Ён выпаў з верхняга паверха інтэрната Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, паведаміў у Facebook афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.

Здарэнне адбылося раніцай 13 студзеня. Цела маладога чалавека знайшлі каля інтэрната № 1 БДУІР па вуліцы Якуба Коласа, 28. Прызначаны экспертызы, следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння, апытваюць студэнтаў, супрацоўнікаў ВНУ.