У Мінску гарэў Дом ураду

У Мінску гарэў Дом ураду

Мінскія выратавальнікі перадухілілі пажар у будынку Дома ўраду, паведамляе ў Твітэры прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. Інфармацыя пра здарэнне паступіла ў дзяжурную частку каля 14.00, а ў 14.08 тленне на даху будынка па вуліцы Савецкай, 11 было ліквідаванае.

Прадстаўнік МНС таксама звярнуў увагу на тое, што паколькі аб’ект сур’ёзны, на ліквідацыю пажару прыехала шмат машын.

Прычына здарэння высвятляецца.