У Мінску з 13 чэрвеня запрацуюць начныя маршруткі
Праўда, пакуль толькі па двух маршрутах.
У Мінску з 13 чэрвеня пачнуць працу начныя экспрэсныя аўтобусныя маршруты, перадае БЕЛТА.
Яны будуць працаваць уначы па суботах, нядзелях і панядзелках. Гэта будуць экспрэсныя аўтобусныя маршруты №803-ТК "Вакзал — ДС Шабаны" і №874-ТК "Вакзал — ДС Малінаўка-4".
Маршрут №803-ТК "Вакзал — ДС Шабаны" будзе адпраўляцца ад прыпынку па вуліцы Бабруйскай, насупраць будынка чыгуначнага вакзала, у 01.15 і 02.15. Транспарт пройдзе па вуліцах Ульянаўскай, Свярдлова, Партызанскім праспекце, вуліцах Сяліцкага і Бачылы.
Маршрут № 874-ТК "Вакзал — ДС Малінаўка-4" таксама будзе адпраўляцца ад вакзала ў 01.11 і 02.11. Экспрэсны маршрут пройдзе па вуліцах Бабруйскай, Клары Цэткін, праспекце Дзяржынскага, вуліцах Алібегава, праспектах Газеты "Праўда", Любімава, Дзяржынскага, вуліцах Ясеніна, Рафіева, Слабадской.
Фота — sb.by