У Мінску Volvo апынуўся на тратуары і перакуліўся, людзей выратавалі кветнікі

У Мінску ў выніку ДТЗ Volvo апынуўся на тратуары і перакуліўся. Здарэнне адбылося каля 17:30 у панядзелак, 23 ліпеня, на скрыжаванні вуліцы Янкі Лучыны і Ігуменскага тракту. Як інфармуе партал tut.by, Volvo сутыкнулася з Audi, пасля чаго яе выкінула з праезнай часткі. Машыну спынілі бетонныя кветнікі, інакш маглі пацярпець пешаходы.
На месца прыязджалі супрацоўнікі МНС, якія змывалі паліва, каб прадухіліць магчымае ўзгаранне. ДАІ праводзіць расследаванне абставін ДТЗ.
Фота са старонкі Антона Дзянісава ў Facebook і tut.by