У Мінску транспарт зменіць рэжым працы з-за пераносу рабочых дзён

У Мінску грамадскі пасажырскі транспарт зменіць рэжым працы з-за пераносу рабочых дзён у красавіку. Карэкціроўку зрабіла дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс".

Аўтобусныя маршруты 19-21 і 26 красавіка будуць працаваць па графіку нядзелі, тралейбусныя маршруты 19-20 красавіка — па графіку суботы, 21 і 26 красавіка — па графіку нядзелі, трамвайныя маршруты 19-21, 26 красавіка — па графіку выхаднога дня, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Фота: bymedia.net