У Мінску сёння закрывалі для пасажыраў чарговыя станцыі метро

У Мінску сёння закрывалі для пасажыраў чарговыя станцыі метро

У Мінску прыблізна ў 15.45 закрылі станцыі метро "Купалаўская" і "Кастрычніцкая". Пасажыраў папрасілі іх пакінуць. Там быў выяўлены пакінуты адным з пасажыраў прадмет. Цягнікі на станцыях не спыняліся. На месца прыбылі сапёры, якія ў спецыяльным кантэйнеры вынеслі пакунак з платформы ў службовае памяшканне. Ужо праз некалькі хвілін станцыі пачалі працаваць у звычайным рэжыме.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 23 лістапада быў зачынены адзін з уваходаў на станцыю метро "Кунцаўшчына". Там у падземным пераходзе знайшлі пакінуты пакет, але нічога небяспечнага ў ім не знайшлі, там былі асабістыя рэчы.

Мінчукі сталі ў 4 разы часцей паведамляць пра падазроныя прадметы

Фота: БЕЛТА