У Мінску сёння раніцай гарэў завод шасцярон (відэа)

У Мінску сёння раніцай гарэў завод шасцярон (відэа)

У Мінску сёння раніцай адбыўся пажар на заводзе шасцярон, што па вуліцы Даўгабродскай — загарэлася макулатура ў падсобным памяшканні на плошчы 30 квадратных метраў і транспарцёрная стужка ў пераходнай галерэі.

Пажарныя ліквідавалі агонь. Пацярпелых не было, эвакуацыя не праводзілася.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Магчыма, што інцыдэнт адбыўся з-за парушэнняў супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых працаў, паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.