У Мінску сёлета завараць каля 400 смеццяводаў
Смецце / pixabay
Каля 400 смеццяводаў плануюць заварыць у мінскіх жылых хатах сёлета, піша агенцтва “Мінск-Навіны” са спасылкай на генеральнага дырэктара аб'яднання “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка” Андрэя Новіка.
Зрабіць гэта можна толькі са згоды большасці жыхароў пад'езда. За пяць гадоў у мінскіх шматпавярховіках заварылі больш за 3,8 тысяч смеццяводаў.
Закрыты смеццявод сярод іншага дапамагае стварыць больш эфектыўную сістэму паасобнага збору адкідаў. А яшчэ дзякуючы гэтаму паляпшаецца санітарны стан вашых жа жылых дамоў. Таму пагаварыце з суседзямі — магчыма, у вас атрымаецца іх пераканаць!