У Мінску студэнтаў падазраюць у разукамплектаванні 30 аўтамабіляў (фота)
22-гадовыя маладыя людзі дзейнічалі з траўня 2015-га.
У Мінску міліцыя затрымала дваіх студэнтаў, якіх падазраюць у разукамплектаванні 30 аўтамабіляў. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, 22-гадовыя маладыя людзі дзейнічалі з траўня 2015-га. Яны ездзілі на сваіх машынах, заязджалі ў спальныя раёны, дзе выбіралі легкавікі французскіх марак. Пазней яны здымалі колы, капоты, бамперы, фары.
Адзначаецца, што за адну ноч студэнты разукамплектоўвалі да трох легкавікоў. Скрадзенае яны захоўвалі ў арэндаваным гаражы. Частку аўтазапчастак прадавалі праз інтэрнэт, іншыя ставілі на свае машыны.
Хлопцаў затрымалі на месцы здзяйснення чарговага злачынства. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.


Фота: guvd.gov.by