У Мінску спазненні грамадскага транспарту складаюць да 25 хвілін

У Мінску ў чацвер, 5 студзеня, спазненні грамадскага транспарту складаюць да 25 хвілін (гаворка найперш пра аўтобусы). На яго працу паўплывалі ўмовы надвор'я — снегапады. Як паведамілі БЕЛТА на дзяржпрадпрыемстве "Мінсктранс", графік працы парушаны толькі на некаторых маршрутах.
Адзначаецца, што найбольшыя праблемы з рухам тралейбусаў, затрымкі складаюць і больш за 25 хвілін. А вось трамваі курсіруюць у сталіцы паводле графіку. Затрымкі да 12 хвілін фіксаваліся толькі на трамвайным маршруце № 11.
Каб аднавіць графік руху грамадскага транспарту, былі выведзеныя на маршруты дадатковыя адзінкі транспарту.