У Мінску шукаюць жанчыну, якая прадавала ў інтэрнэце неіснуючыя рэчы (фота)
Міліцыя аб'явіла ў вышук Святлану Балову, якая падазраецца ў махлярстве.
Яна, нібыта, прапаноўвала жадаючым купіць праз інтэрнэт дзіцячыя цацкі і жаночую вопратку. Пакупнікам прапаноўвалася зрабіць аплату грашовым пераводам на электронны кашалёк. Тыя, хто рызыкнуў перавесці грошы, даведваліся ад прадаўца, што яны "не дайшлі", альбо пра затрымку з высылкай тавару.
Пацярпелыя пачалі падаваць у міліцыю заявы. Праваахоўнікі высветлілі асобу жанчыны, на якую зарэгістраваны электронны кашалёк. Распачатая крымінальная справа. Жанчыну знайсці пакуль не змаглі — яна, магчыма, з'ехала ў Расію, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.
Фота — guvd.gov.by