У Мінску шукаюць кліента банка, якому касір выдала лішнія 2 тысячы рублёў

У Мінску шукаюць кліента банка, якому касір выдала лішнія 2 тысячы рублёў

У Мінску шукаюць кліента банка, якому касір памылкова выдала лішнія 2 тысячы рублёў. Здарэнне адбылося ў філіяле аднаго з банкаў, які знаходзіцца ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная, малады чалавек абменьваў долары на беларускія рублі. Грошы ён забраў і сышоў. Толькі праз некалькі гадзін заўважылі, што не хапае значнай сумы, касір звярнулася ў міліцыю. Цяпер маладога чалавека шукаюць праваахоўнікі.