У Мінску шукаюць хулігана, які прыставаў да 15-гадовай дзяўчынкі (відэа)
Ён прасачыў за школьніцай і напаў на яе ў ліфце.
Бацькі 15-гадовай школьніцы звярнуліся ў сталічны Фрунзенскі РУУС і паведамілі, што невядомы зламыснік напаў на іх дачку. Паводле словаў бацькоў, дзяўчынка ўдзень вярталася дадому. У ліфт за ёй зайшоў невядомы хлопец. Пасля таго, як дзверы зачыніліся, незнаёмец стаў прыставаць да школьніцы, але потым спужаўся і ўцёк, бо дзяўчынка пачала гучна крычаць і клікаць на дапамогу.
Міліцыянты вывучылі відэа з камер відэаназірання. Выявілася, што за некалькі хвілін да інцыдэнту хлопец выйшаў з метро на станцыі “Спартыўная”. Праз некаторы час ён зноў вярнуўся ў метро.
Усіх, хто пазнаў маладога чалавека на відэа, просяць звярнуцца ў Фрунзенскі РУУС або па тэлефонах: 8 (044) 751-09-98, 8 (017) 207-67-67, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.