У Мінску знайшлі 11-гадовую дзяўчынку, якая сышла з дому 12 ліпеня

У Мінску знайшлі 11-гадовую дзяўчынку, якая сышла з дому 12 ліпеня

У Мінску шукалі 11-гадовую дзяўчынку, якая сышла з дому ўдзень 12 ліпеня (яна жыве ў 19-м доме па вуліцы Калеснікава). Пра гэта паведамляе пошукава-ратавальны атрад "Анёл". Паліна Багадзяж была ў хатніх тапках белага колеру з сінімі кветкамі, джынсавых шортах. Вядома, што яна сыходзіць з дому не першы раз.

Пазней стала вядома, што дзяўчынку знайшлі ў сталічным парку Горкага. З ёй усё добра.

У Мінску знайшлі 11-гадовую дзяўчынку, якая сышла з дому 12 ліпеня
Фота: vk.com/angel_search