У Мінску самы вялікі недахоп медыкаў
Ад усіх вакансій для дактароў у Беларусі траціна прыходзіцца на Мінск / pixabay.com
Самы вялікі дэфіцыт медыкаў — у Мінску. Пра гэта ў справаздачнасці пішуць чыноўнікі Мінздароўя, дакументы рэдакцыя Еўрарадыё атрымала ад BELPOL.
Ад усіх вакансій для дактароў у Беларусі траціна прыходзіцца на Мінск. Не дапамагае выратаваць сітуацыю нават абавязковае размеркаванне бюджэтнікаў. Верагодна, гэта адна з прычынаў, праз якія чыноўнікі часам агучваюць ідэі ці ўвядзення размеркавання для платнікаў, ці павелічэння тэрміну абавязковай працы.