У Мінску прыпынак “Вул. Маскоўская” перайменаваны ў “Акадэмію кіравання” (фота)

У Мінску прыпынак “Вул. Маскоўская” перайменаваны ў “Акадэмію кіравання” (фота)

Сёння, 16 снежня, у Мінску прыпынак грамадскага транспарту “Вуліца Маскоўская” перайменаваны ў “Акадэмію кіравання”. Перайменаванне вырашыў правесці Мінгарвыканкам у сувязі з юбілеем ВНУ. 29 студзеня ёй споўніцца 25 гадоў.  

Новую інфармацыйную шыльду насупраць навучальнага корпуса Акадэміі кіравання (вул. Маскоўская, 17) урачыста адкрылі сёння пад гукі духавых інструментаў. Пасажыры першага аўтобуса, які прыехаў на перайменаваны прыпынак, атрымалі фірмовыя шакаладкі, паведамляе партал “Мінск-навіны”.

Цяпер “Акадэміяй кіравання” будуць называцца 4 прыпынкі: 2 на баку навучальнай установы і 2 — праз дарогу.

Фота: minsknews.by