У Мінску пераймянуюць шэраг прыпынкаў транспарту

Прыпынак грамадскага транспарту ў Мінску, ілюстрацыйнае фота

Прыпынак грамадскага транспарту ў Мінску, ілюстрацыйнае фота / "Мінск-навіны"

У Мінску пераймянуюць частку прыпынкаў грамадскага транспарту. Перайменаванне адбудзецца ў два этапы — 5 і 12 лістапада. Падставай для гэтага стала рашэнне Мінскага гарвыканкама ад 9 кастрычніка 2025 года №4072.

У некаторых выпадках беларускія назвы, якія раней транскрыбіраваліся па-руску, атрымаюць рускі пераклад — напрыклад, замест "Весёлковой" будзе "Радужная".

Першы этап перайменавання (5 лістапада):

Прыпынак "Альшэўскага" (на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Альшэўскага) стане называцца "Проспект Пушкина/ Праспект Пушкіна";
прыпынак "Мазурава" (на скрыжаванні з вуліцай Скрыпнікава) будзе называцца "Парк Дививелка/ Парк Дзівівелка";
"Мікрараён Каменная Горка" атрымае назву "Каменная Горка-1" (вул. Нёманская);
прыпынак "Вуліца Данілы Сердзіча" атрымае назву "Парк 60-летия Великого Октября/ Парк 60-годдзя Вялікага Кастрычніка" (вул. Матусевіча);
прыпынак "АТС" на вуліцы Ясеніна будзе перайменаваны ў "Школу №209";
транскрыбаваная па-руску назва "Гандлёвый центр "Ждановичи" (завулак Калеснікава) будзе замененая — "Торговый центр "Ждановичи" / Гандлёвы цэнтр "Ждановічы";
"Весёлковая" стане называцца "Радужная / Вясёлкавую" (вул. Вясёлкавая);
прыпынак "Педагагічны каледж" на вул. Прытыцкага атрымае назву "Парк "Космос" / Парк "Космас";
прыпынак "ДС "Сямашкі" скароціцца да проста "Семашко / Сямашкі";
затое прыпынак "9-я бальніца" на вуліцы Сямашкі цяпер будзе называцца "МНПЦ хирургии, трансплантологии и гематологии/ МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі";
прыпынак "Дом кіно" на бульвары Талбухіна памяняе назву на "Дом молодежи / Дом моладзі".

Другі этап перайменавання (12 лістапада):

Прыпынак "Сасновая" на вул. Ілімскай стане называецца "Сосновый / Сасновы";
"Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне" на вуліцы Машынабудаўнікоў атрымае назву "Ремавтодор / Рамаўтадар";
"Лесная" (вул. Маякоўскага) памяняецца на "Лесной / Лясны";
транскрыбаваная з беларускай мовы "Чирвоная" (прыпынак на праспекце Машэрава) стане "Красной / Чырвонай";
скароціцца назва "ДС "Малініна" — стане проста "Малинина / Малініна";
тое самае адбудзецца з "ДС "Чыжоўка-6" — проста "Чижовка-6 / Чыжоўка-6";
замест "50 лет Перамоги" (вул. Курсанта Гвішыяні) будзе дададзены рускі пераклад назвы — "50 лет Победы / 50 год Перамогі";
"Чигуночная станция Озерище" (вул. Славянская) таксама атрымае рускі пераклад назвы — "Железнодорожная станция Озерище / Чыгуначная станцыя Азярышча";
прыпынак "Могилки "Лесныя" (пляцоўка на разваротным кальцы) атрымае перакладны варыянт — "Кладбище "Лесное" / Могiлкі "Лясныя";
перакладны варыянт атрымае і прыпынак "Переулок Промысловый" (зав. Інжынерны) — стане называцца "Переулок Промышленный / Завулак Прамысловы".
прыпынак "Пошта" на вуліцы Карбышава пераймянуюць у "Полоцкий парк/ Полацкі парк".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.