У Мінску перакрылі праспект Пераможцаў праз святкаванне Дня сімволікі Беларусі
Шэсце падчас дзяржаўнага свята да Дня дзяржаўных сімвалаў Беларусі / minsktrans.by
У Мінску 11 траўня з-за святкавання Дня дзяржаўнай сімволікі Беларусі перакрыты праспект Пераможцаў. У гэты час на праспекце пройдзе мерапрыемства з удзелам 700 чалавек, якія будуць несці чырвона-зялёны сцяг даўжынёй 500 метраў. Пра гэта паведамляе ДАІ.
На чале калоны пойдуць вядомыя прапагандысты, у тым ліку Рыгор Азаронак, Аляксандр Шпакоўскі і Андрэй Крывашэеў. Акрамя таго, у святкаванні ўдзельнічаюць высокія чыноўнікі, у тым ліку прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын і міністр культуры Руслан Чарнецкі.
З-за мерапрыемства на праспекце перанакіраваны аўтобусныя і тралейбусныя маршруты, а таксама абмежаваны рух на частцы праспекта ад Машэрава да Арлоўскай. ДАІ раіць кіроўцам загадзя прадумаць шлях.