У Мінску пенсіянер страляў з балкона і трапіў у мінака
Паляўнічая стрэльба / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Мінску мінак атрымаў кулявое раненне, калі ішоў па вуліцы каля жылога дома, распавялі ў ГУВД Мінгарвыканкама. Медыкі хуткай, якія даставілі параненага ў бальніцу, патэлефанавалі ў міліцыю. Міліцыянты знайшлі стралка. Ім аказаўся 64-гадовы пенсіянер. Ён патлумачыў супрацоўнікам міліцыі, што прыстрэльваў з балкона сваю пнеўматычную стрэльбу і трапіў у руку мужчыне. Стрэльбу пенсіянер набыў пяць гадоў таму.
Раней стралка ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за незаконную здабычу рыбы. Гэтым разам крымінальную справу распачалі паводле артыкула "Хуліганства".